Генеральная пракуратура Арменіі зняла абмежаванні на перасячэнне мяжы беларускай Дзіяны Маісеенка. Вырашэнню спрыяла каманда Офіса Ціханоўскай, якая прадставіла звесткі пра палітычна матываваны пераслед дзяўчыны рэжымам Лукашэнкі.
Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
– Працэс ідзе ў добрым накірунку. Мы зараз ужо маем ліст ад Генеральнай пракуратуры, якая кажа прамым тэкстам, што мы ніякіх прэтэнзій да Дзіяны не маем, дазваляем ёй выехаць з Арменіі, ці заехаць зноў у Арменію, калі яна пажадае. Генеральная пракуратура даслала гэты ліст да Міністэрства ўнутраных спраў Арменіі. Але мы бачым, што сітуацыя змяняецца, у Арменіі, напрыклад, у лепшы бок, у Грузіі – наадварот.
На думку Леаніда Марозава, мігрантам з Беларусі лепш не выбіраць краіны СНД для пражывання з разлікаў бяспекі. Тым не менш кейс Маісеенка паказаў гатоўнасць дзяржаўных органаў Арменіі да эфектыўнай супрацы з Офісам Ціханоўскай па вырашэнні міграцыйных пытанняў.
Беларускае Радыё Рацыя