BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Намеснік міністра нацыянальнай абароны праверыў абароназдольнасць Падляшша

У Беластоку прайшоў прэс-брыфінг, падчас якога намеснік міністра нацыянальнай абароны Станіслаў Взёнтэк выказаўся адносна бяспекі на польска-беларускай мяжы, пасля таго, як наведаў ваенных на гэтых тэрыторыях, у тым ліку ў Белавежскай пушчы.

Кажа Станіслаў Взёнтэк:

айважнейшая інфармацыя, якую я б хацеў данесці, тое, што бяспека на польска-беларускай мяжы ўзмацняецца. Эфектыўнасць дзеянняў вайскоўцаў і памежнай паліцыі складае 95%. Гэта дае нам упэўненасць, што ўсе, хто нелегальна пераходзіць мяжу, могуць быць затрыманы.

Адпаведна намеснік міністра нацыянальнай абароны запэўніў, што пры будаўніцтве “Усходняга шчыта” на Падляшшы будуць улічаны патрэбы самакіравання і прыватных уласнікаў зямлі:

-З кожным уласнікам індывідуальна будуць праведзены перамовы. Калі будзе неабходнасць выкупу, то зразумела, будзе ацэнка праз незалежнага эксперта і па такой цане Міністэрства Народнай абароны будзе выкупаць гэты ўчастак.

Падчас брыфінгу былі таксама агучаны планы і патрэбы 1-й пяхотнай дывізіі Легіёнаў маршала Юзэфа Пілсудскага, якая фармуецца ў Падляшскім ваяводстве на фоне міграцыйнага крызісу і ваеннай пагрозы з боку Расеі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара