BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Намеснік Прэзідэнта горада Беласток афіцыйна наведаў Хаб «Новая Зямля»

Намеснік Прэзідэнта горада Беласток Марэк Масальскі афіцыйна наведаў Хаб «Новая Зямля».

Вынікі сустрэчы падвяла кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:

– Былі запрошаны лідары ініцыятыў хаба. Пан Марэк Масальскі прыйшоў са сваёй калегай. Мы абмяняліся сувенірамі. Сустрэча прайшла добра, нават канструктыўна. Масальскі з цікавасцю слухаў. Мы зрабілі прэзентацыю, распавялі. Ён быў вельмі ўражаны. Сказаў, каб мы інфармавалі яго пра нашыя івенты, мерапрыемствы. І калі будзе патрэба падтрымкі, то наш фонд, згодна заканадаўству, мае магчымасць падачы праектаў на фінансаванне ад урада горада.

Акрамя гэтага, падчас афіцыйнай сустрэчы з намеснікам Прэзідэнта горада Беласток было абмеркавана пытанне выдзялення сталага будынка для беларускага Хаба «Новая Зямля» у Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя