BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Народны дэпутат Украіны: Імавернасць поспеху перамоваў блізкая да нуля

Здымак ілюстрацыйны

Калі ўсе зацікаўленыя бакі хочуць давесці перамовы да канца і завершыць вайну, толькі тады можна пра нешта дамаўляцца. Пакуль што гэтага не відаць. Таму вайна можа трываць яшчэ нават і да канца года, — перакананы Народны дэпутат Украіны Алег Дунда:

— Усякі працэс перамоваў мае шанцы на посьпех толькі тады, калі ўсе бакі, што залучаныя да гэтага працэсу, хочуць яго давесці да канца і завяршыць вайну. Станам на сёння Масква не праявіла жодных доказаў, не проста на словах, а практычных доказаў, што яны хочуць завяршыць вайну. Таму ў гэтым выпадку я магу сказаць, што імавернасць паспяховага завяршэння працэсу перамоваў блізкая да нуля.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Пакуль што перамовы Украіны і ЗША не завяршыліся поспехам. Уладзімір Зяленскі адмовіўся падпісаць пагадненне аб украінскіх рэсурсах. У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што “ён (Уладзімір Зяленскі) можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру”.

Беларускае Радыё Рацыя