Інструменты для вырашэння легалізацыйных праблемаў беларусаў, іх распрацоўваюць прадстаўнікі народных амбасадаў, якія сканцэнтраваныя ў большасці еўрапейскіх краін.

Праблема паўстала, калі афіцыйныя беларускія амбасады перасталі прымаць дакументы ад беларусаў за мяжой. І таму пытанне сталася не вырашальным, асабліва для тых, хто па палітычных прычынах не можа паехаць у Беларусь, нагадвае Анастасія Свіркова, прадстаўніца народнай амбасады ў Аўстрыі:
– Праблем усё больш і больш, калі ў людзей пашпарты заканчваюцца, такіх людзей робіцца ўсё больш і больш. Яны сустракаюцца з праблемамі немагчымасці нешта атрымаць. То апастыль, то яшчэ якую паперку патрабуюць прывезці. І ўлады ў нашыя колы усё больш і больш устаўляюць «палкі». Раней, калі звярталіся, гэта была афіцыйная амбасада, зараз гэта народная амбасада.
І гэтыя рашэнні знаходзяцца, паведамляюць прадстаўнікі народных амбасадаў. Але – у кожнай краіне свой падыход ды няма агульнай практыкі. Кажа Віталь Малчанаў, прадстаўнік дыяспары ў Эстоніі, прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай ў Эстоніі і Латвіі:
– Я ў Латвіі і Эстоніі працую з беларусамі індывідуальна. Таму што ў кожнага свая праблема. Але на ўзроўні Кабінета, мы зараз спрабуем зрабіць гэта вялікім інстытуцыйным парадкам. І, на жаль, у кожнай краіне ёсць свае асаблівасці. І гэтыя асаблівасці трэба ўлічваць. Напрыклад, у Латвіі няма пашпарта замежніка, ніякага. Калі ласка, яны гатовы даваць альтэрнатыўны статус уцекача. Гэтага няма ў ніводнай краіне, але гэта вырашэнне.
Народныя амбасады супольна з іншымі структурамі дэмакратычнай супольнасці – на міжнародным узроўні вырашаюць пытанне. Як прыклад, нядаўна яго абмяркоўвалі ў рамках паседжанняў ПАРЕ. Там прадставілі ІТ-інструмент для імплементацыі Люксембурскіх рашэнняў — канкрэтных рэкамендацый, скіраваных на вырашэнне праблем беларусаў у выгнанні.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






