BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наста Базар: Насамрэч уключана ў дапамогу вялікая колькасць людзей

Госця Рацыі — валанцёрка і актывістка Наста Базар. Яна распавяла пра свой досвед дапамогі вызваленным палітвязням, пра тое, чым яшчэ можна дапамагчы гэтым людзям, і адказвае на пытанне: ці будзе здольна беларуская дыяспара прыняць яшчэ большую колькасць асоб?

РР: Ведаю, што вы займаліся дапамогай вызваленым і дэпартаваным людзям. Распавядзіце, хто ім зараз дапамагае, якія ініцыятывы і ад каго менавіта вы дзейнічаеце, ад якой арганізацыі.

Наста Базар: Насамрэч уключана ў дапамогу вялікая колькасць арганізацый, ініцыятываў і проста валанцёраў і валанцёрак. Першапачаткова былі нейкія дамоўленасці і ствараўся так званы каардынацыйны штаб. І наколькі мне вядома, туды ўваходзяць розныя арганізацыі. У прыватнасці, «Вольныя», «Байсол», «Дысідэнты» і іншыя. Далучыліся і валанцёркі, такія арганізацыі як «Асацыяцыя палітвязанак», як «Freedom Woman» і розныя іншыя. І проста валанцёры і валанцёркі.

Я дзейнічаю ад сябе. У мяне няма ніякай арганізацыі і да ніякай арганізацыі я сябе не адношу. Але была на сувязі з «Вольнымі», яны займаюцца тым, што шукаюць вызваленым палітзняволеным ментараў і ментарак, намагаюцца знайсці кожнаму і кожнай чалавека, які будзе дапамагаць у новай краіне. І таму ў іх быў нейкі пул людзей, з якімі яны на сувязі, і я таксама была з імі на сувязі. Такім чынам мы сустракалі людзей і дапамагалі ім.

Зараз я якраз думаю, як арганізаваць лагістыку заўтра для палітвязанцы ў цырульню. Арганізоўвала візіт мужчыне ў барбершоп. Такія клопаты штодня. Пасля таго як усе прыехалі, засяліліся ў гатэль, то ёсць валанцёркі, якія дзяжураць у гатэлі штодня, таму што штодня трэба адказваць на пытанні, трэба дапамагаць дакументы падаваць, запаўняць разам з імі анкеты, друкаваць гэта ўсё, развозіць па лекарах, у крамы, купляць рэчы і г.д. І гэта ўсё дапамагаюць рабіць нашы людзі. Хачу падкрэсліць гэта, бо гэта не бачная праца.

РР: Якія зараз ім патрэбныя рэчы ў першую чаргу? Чым можна дапамагчы?

Наста Базар: Вельмі важна гэта сказаць, бо часам чытаю, маўляў, нічога не гатова, што ніхто нічога не робіць, – гэта няпраўда. І папярэдняя група людзей, якія былі 11 верасня вызваленыя, і зараз, з імі займаюцца, з усімі на сувязі, для іх ёсць і нейкія першапачатковыя грошы, каб у іх свае былі, і кожны мае сертыфікат для гандлёвага цэнтра, дзе можна купіць і вопратку, і абутак, і нешта яшчэ. .

Добра што ў людзей ужо ёсць абутак, куртка і нейкі спартовы касцюм. Але, зразумела, што гэтага мала, таму, канешне, патрэбныя рэчы. Мне і маім калежанкам шмат людзей пішуць, што гатовы аддаць свае рэчы, думаю, што пасля Новага году мы арганізуем нейкі пункт прыёму, куды можна прывезці свае рэчы. Таму што і ў эміграцыі мы абрастаем рэчамі, ёсць, якія мы не носім, а яна ў добрым стане.

І яшчэ, дагэтуль большасць жыве ў гатэлі, шмат у каго ёсць пліты ў пакоях, але няма, напрыклад, рондаляў і патэльняў. Таму я заклікаю прывозіць таксама посуд. Затым гэтыя людзі раз’едуцца па нейкіх кватэрах, па нейкаму жытлу і забяруць усё гэта з сабой. Усё гэта ім будзе патрэбна.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя