V Міжнародны дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы працягвае прыём заявак — тэрмін падачы сканчаецца 13 лютага 2026 года.

Арганізатары актыўна запрашаюць удзельнікаў з розных краін, у тым ліку з Падляшша, прыняць удзел у гэтай унікальнай беларускай культурнай падзеі. Кіраўнічка праектаў фонда Тутака – арганізатара конкурса, Настасся Суханосік адзначае:
-Вельмі просім, нагадваем, што не трэба рабіць гэта ўсё ў апошні момант. Бо з досьведу, часцей за ўсё заяўкі дасылаюцца ў апошні момант.
Конкурс скіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры, а таксама падтрымку творчага самавыяўлення непрафесійных дэкламатараў ва ўсім свеце. Фінал адбудзецца 24 лютага 2026 года ў Беластоцкім тэатры лялек і будзе транслявацца анлайн.
Падрабязней пра конкурс: https://tutaka.org/be/.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






