НАТА плануе абсталяваць межы з Беларуссю і Расеяй сістэмай аўтаматызаванай абароны з робатамі, дронамі, датчыкамі і ўзмоцненай ваеннай прысутнасцю. Пра гэта заявіў намеснік начальніка штаба сухапутных сіл НАТА генерал Томас Ловін.

Паводле яго слоў, уздоўж мяжы з’явіцца “шматузроўневая сістэма”, якая на першым этапе будзе стрымліваць суперніка рабатызаванымі сродкамі, каб мінімізаваць удзел салдат.
Новая канцэпцыя атрымала назву “Лінія стрымлівання ўсходняга флангу”. Рэалізаваць яе плануюць да канца 2027 года.






