BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Калегава: Плануем чарговую акцыю ля Сейма Літвы

Працяг збору подпісаў на паперы і петыцыі на платформе chang.org у падтрымку былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка ды іншых беларусаў працягваецца ў Вільні. А таксама плануецца яшчэ адна акцыя ля Сейма Літвы 27 лістапада, каб прыцягнуць увагу літоўскіх уладаў і міжнароднай супольнасці да праблемаў беларускіх бежанцаў.

Кажа адна з арганізатарак гэтых ініцыятываў, кіраўніца фонда “Дапамога” Наталля Калегава:

Просім далучыцца да нас, усім разам сабрацца ў сераду ў 12.00 каля Сейму. Мы ўжо атрымалі згоду мэрыі. У панядзелак узгаднім з паліцыяй. Мы хочам максімальна асвяціць праблему беларусаў і дапамагчы Васілю пабачыць хоць нейкае святло ў канцы тунэлю, магчыма ўключыць яго ў абменную базу. Гэта тое малое, што мы можам зрабіць для беларусаў, якія знаходзяцца там, і штодзённа падвяргаюцца катаванням. Не толькі Васіль, але і многія іншыя.

Нагадаем, былы добраахвотнік Васіль Верамейчык быў затрыманы ў В’етнаме 13 лістапада і вывезены спецслужбамі ў Беларусь. Да гэтага ён быў прызнаны ўладамі Літвы пагрозай нацыянальнай бяспецы, да таго ж яму быў забаронены ўезд і ва Украіну.

У Вільні 22 лістапада ўжо праходзіла адна акцыя ў яго падтрымку ля будынка Еўракамісіі.

Беларускае Радыё Рацыя