BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

НАУ збірае інфармацыю пра праблемы беларусаў у Польшчы

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАУ) абвясціла працяг збору звестак пра найбольш распаўсюджаныя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы.

Сярод праблем — атрыманне дазволу на жыхарства і затрымкі ў разглядзе дакументаў, пытанні міжнароднай абароны і прымянення Дублінскага рэгламенту, афармленне візаў, адкрыццё банкаўскіх рахункаў, а таксама працэдуры, звязаныя з працай, навучаннем і пенсійным забеспячэннем.

Паведаміць пра такія выпадкі можна праз чат-бот у Telegram — @nau_by_bot. У НАУ просяць дасылаць інфармацыю пра сітуацыі, калі заканадаўства не дае адназначнага адказу або калі для станоўчага рашэння патрабуюцца дакументы, якія нельга атрымаць без звароту ў беларускія ўстановы.

Пасля завяршэння збору дадзеных НАУ плануе абмеркаваць выяўленыя праблемы з экспертамі і падрыхтаваць прававое абгрунтаванне разам з прапановамі для вырашэння сітуацыі адпаведнымі органамі.