BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Навагодняя ялінка” для дзяцей палітвязняў прайшла ў Варшаве

“Навагодняя ялінка” для дзяцей палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў прайшла ў Варшаве. У цэнтры яе былі пастаноўкі ад тэатральнай студыі “Купалінка” – калядны абрад, а таксама спектакль “Чарапашка і Жабкі” паводле казкі Уладзіміра Караткевіча.

Распавядаюць гераіня івэнту Вія і сукіраўніца аб’яднання Наталля Локіць:

– Гэта той спектакль, які быў паказаны на справаздачным нашым выступе, але нам здалося, што тэма вельмі актуальная. Пакуль мы ў эміграцыі, то тэма булінгу застаецца заўсёды актуальнай, таму вырашана было, што менавіта гэты спектакль мы пакажам на калядным ранішніку.

– “Жабак” мы рабілі і раней, зараз у нас была галоўная задача ўвесці новых людзей, таму што людзі да нас усё прыходзяць і прыходзяць і мы хочам уключыць іх у агульны працэс. У мяне была роля чарапашкі. Мяне вылілі, але я ўсім усё прабачыла ў канцы.

Імпрэза, якую паказалі ў пятніцу, 19 снежня, два разы запар, адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Пасля спектаклю гасцей вечарыны чакалі прэзенты і салодкі стол.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя