BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў у Музеі Вольнай Беларусі”

У Варшаве адбылася дабрачынная імпрэза “Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі”. На падзею былі запрошаныя дзеці беларускіх палітвязняў ад 4 да 12 год.  Яны ўбачылі спектакль “Угу! Калядныя навіны лесу” (тэатра ДзеЯ); пачаставаліся прысмакамі, а таксама атрымалі падарункі.

Працягвае суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша:

-У гэтым спектаклі ўдзельнічаюць палітвязні. Акторы – таксама палітвязні. Па-другое, дзякуючы таму, што нам дапамагла амбасада Фландрыі, атрымалася такая ідэя. Падтрымалі яе і закупілі дзецям падарункі, зладзілі гэта ўсё. У нас адразу была такая ідэая – абавязкова павінен быць салодкі стол. Яго таксама рабілі беларусы. Самая галоўная падзяка для мяне была – гэта вочы дзяцей і як яны пляскалі ў далоні.

Таксама падчас імпрэзы дзеткі ўбачылі відэазварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Паўла Латушкі. Таксама перед маладымі гасцямі выступіў Генеральны Прадстаўнік Прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшы і Балтыйскіх краінах Томаш Кастрэл.

Галоўнымі арганізатарамі імпрэзы выступілі Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Музей Вольнай Беларусі і Прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшы і Балтыйскіх краінах.

Слухайце матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя