BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Навіны пра напад украінскіх вайскоўцаў на Расею былі вельмі нечаканымі

Здымак ілюстрацыйны

Навіны пра атаку ўкраінскіх вайскоўцаў на курскую вобласць у Расейскай Федэрацыі былі вельмі нечаканымі. Большую частку інфармацыі можна было прачытаць з расейскамоўных крыніцаў, там жа можна знайсці рэакцыю расейцаў, — сваімі думкамі дзялілася па сітуацыі беларуска спадарыня Таццяна, якая ў ваенны час надалей жыве на ўкраінскай тэрыторыі:

— Мы ўсе чытаем навіны, бачым, што адбываецца, але мне нават падабаецца, што Узброеныя Сілы Украіны афіцыйна ніяк не каментуюць тое, што адбываецца. Мы назіраем за гэтымі навінамі і бачым іх рэакцыю. Дзякуючы іх рэакцыі мы хоць крыху даведваемся, што там адбываецца. Скажам так, я чытаю навіны, мы назіраем цэлы дзень, сёння, учора, і ўсе мы назіраем, бо гэта вельмі неспадзяваныя навіны, нас да гэтага не рыхтавалі.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 897 дзён ці два з паловай гады. А першая анексія расейцамі ўкраінскіх тэрыторый адбылася дзесяць гадоў таму.

Беларускае Радыё Рацыя