У Хорашчы прайшла навуковая канферэнцыя «Студзеньскае паўстанне на Падляшшы», прысвечаная 161-й гадавіне падзей 1863-64 гг. Даклады навукоўцаў так ці інакш закраналі бітвы на тэрыторыі Беларусі і асобу Кастуся Каліноўскага.

Разам з іншымі ўдзельнікамі выказаўся даследчык Генрык Здановіч з Хорашчы:
– Постаць Людвіка Нарбута зацікавіла мяне з той нагоды, што мае карані з Лідскага павету – Шчучын, Жалудок. Але перадусім асоба Канстанціна Каліноўскага. Нават лісты да сваёй каханай пісаў перад смерцю на беларускай мове.
– Я з рэфератам пра Белакоза, паўстанцкага начальніка Беластока. Асоба гэтая важная для польска-беларускага памежжа, гэта Гарадзенская губернія. Ангажаваны ў друк рознага кшталту лістоў як на польскай мове, так і на беларускай. Пісаў лацінкай. Канстацін Каліноўскі таксама такі прыклад.
– Тэма майго выступу – Студзенскае паўстанне ў Гарадзенскім ваяводстве на абшарах сённяшняй Кнышынскай пушчы і Белавежскай пушчы як па польскі бок, так і па беларускі. Там дзейнічаў аддзел палкоўніка Ануфрыя Духінскага. Прыбыў летам і дзейнічаў да 15 жніўня 1863 году.
Навуковая канферэнцыя «Студзеньскае паўстанне на Падляшшы» адбылася ў межах праекта «Час гісторый – вакол помнікаў і ўспамінаў пра Студзеньскае паўстанне ў гміне Хорашч». З 11 па 31 кастрычніка ў гмінна-гарадскім цэнтры культуры і спорту запрацуе часовая выстава пра паўстанне. 26 кастрычніка адбудзецца гістарычная рэканструкцыя мясцовых падзей 1863 года.
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя






