У Супраскай акадэміі прайшла трохдзённая навуковая міжнародная канферэнцыя «Адзінства і аўтакефалія». Яна была прысвечаная 100-годдзю атрымання аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы.
Гаворыць адзін з удзельнікаў канферэнцыі – супрацоўнік факультэта „Artes Liberales” Варшаўскага ўніверсітэта Віталь Міхальчук:
– Аўтакефалія Праваслаўнай царквы ў Польшчы – гэта знакавы момант і для беларусаў, і для ўкраінцаў, і для Польшчы. Гэта нейкая справідлівасць у гісторыі, якая падкрэслівае тое, што праваслаўная традыцыя даўняй Рэчы Паспалітай, да якой адносіцца і беларускае праваслаўе, і ўкраінскае праваслаўе, і польскае, з’яўляецца нейкай адметнай структурай. Перш за ўсё вольная ад ідэалагічнага ўплыву з маскоўскага боку.
Польская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію, фактычна незалежнасць ад Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, восенню 1924 года. Тады ў яе склад уваходзілі 5 епархій, якія ахоплівалі тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны: Варшаўская, Валынская, Віленская, Палеская і Гарадзенска-Наваградская.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя