15 студзеня ў Беластоку падчас урачыстасцяў з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мовы адбылася гарачая дыскусія пра прымяненне акта, у тым ліку і пра ролю недзяржаўных арганізацый у захаванні культурнай і моўнай тоеснасці на Падляшшы.

Сваю пазіцыю агучыў удзельнік дыскусіі, кіраўнік фонду TUTAKA Павел Станкевіч:
– Безумоўна, варта рабіць такія падсумаванні. Гэты ўстаў абараняе нашы базавыя правы. І гэтага недасткова, каб разумець, што розныя нацыянальныя этнічныя меншасці, рэлігійныя меншасці, любыя меншасці ствараюць гэтую самую дзяржаву. Мы такія ж грамадзяне гэтай дзяржавы, як і ўсе астатнія. Павінны быць нармальныя лекцыі пра нацыянальныя меншасці, што яны тут становяцца часткай нашага грамадства. Усе высілкі на патрабаванне тоеснасці вісяць на плячах НДА. А так не павінна быць.
Падчас дыскусіі былі агучаныя і канкрэтныя праблемы, з якімі сутыкаюцца нацыянальныя і этнічныя меншасці Падляшша. Сярод іх — неабходнасць стварэння ўстаноў, аналагічных Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, у іншых частках рэгіёну, а таксама праблема адсутнасці прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцяў у Парламенце Польшчы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






