У Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку адбылася прэзентацыя найноўшага нумара часопіса „Zesłaniec”, прысвечанага тэме савецкай акупацыі краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы пасля Другой сусветнай вайны.

Тэму нумару акрэсліў дырэктар Музея Войцех Слешыньскі:
-8-га або 9-га мая – у залежнасці ад таго, святкуе Заходняя Еўропа ці Расея. Гэта дата заканчэння ІІ Сусветнай вайны. Роўна 80 гадоў таму. Ніхто не сумняваецца, што ІІ Сусветную вайну выйграла Чырвоная армія. Але няма згоды на тое, што Чырвоная армія прынесла Цэнтральнай і Усходняй Еўропе свабоду. Распачалася новая акупацыя.
Кажа галоўны рэдактар выдання, загадчык навуковага аддзела Інстытута даследаванняў імя Навакоўскага Музея памяці Сібіры Марцін Звольскі:
–Гэты нумар мы вырашылі прысвяціць тым краінам, якія ў пэўным сэнсе захавалі, прынамсі, афіцыйна, сваю незалежнасць.
Па словах стваральнікаў, новы нумар „Zesłaniec” стаў вынікам міжнароднага супрацоўніцтва з гісторыкамі з Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Аўстрыі, Балгарыі і Румыніі. Ён паказвае розныя формы пасляваеннага кантролю, што ўсталёўваўся пад прыкрыццём «вызвалення», і адлюстроўвае гістарычную пераемнасць аўтарытарнай палітыкі Масквы.
Часопіс „Zesłaniec” №6 (93)/2025 можна набыць у Музеі Памяці Сібіру або онлайн:
sklep-sybir.pl/produkt/zeslaniec-nr-6-93-2025.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






