BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Не стала Міхала Балаша

Легендарны архітэктар Міхал Балаш памёр ва ўзросце 102 гадоў.

У 2022 годзе ў Беластоку ён распавёў пра вытокі вобразу аднаго са сваіх найбольш знакавых твораў: Касцёла Змёртвыхустання Пана ў Беластоку. Як адзначыў сам майстар, натхненнем для знешняга аблічча гэтай святыні паслужыў неіснуючы цяпер уніяцкі касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берэзвеччы, на тэрыторыі сучаснай Беларусі:

– Падчас акупацыі з’ехаў з Вільні, апынуўся на тэрыторыі, дзе ўжо былі савецкія войскі. Сям’я вырашыла, што Вільня будзе мець клопаты. Працаваў у Дунелавічах падчас акупацыі, недзе каля 30 кіламетраў ад Беразвечча. Меў аказію той касцёл аглядаць. А пасля, як прыйшлі саветы і стварылі там турму, то касцёл пачаў знікаць.

Міхал Балаш нарадзіўся ў Вільні, сваю прафесійную дзейнасць распачаў у сярэдзіне 1950-х гадоў. Менавіта храмы, якія ён праектаваў, сталі неад’емнай часткай гарадскога ландшафту Беластока і многіх гарадоў Падляшша. Сярод іх — Царква святога Дзмітрыя ў Гайнаўцы, а таксама Касцёл Найсвяцейшай Апякункі Божай у Бельску-Падляшскім. Пахаванне Міхала Балаша адбылося 21-га ліпеня на Праваслаўных могілках па вуліцы Высоцкага ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц I PDOIA RP.