За мінулыя суткі, 3 лютага, краіны Еўрапейскага звяза зноў не зафіксавалі спроб пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі памежных службаў суседніх дзяржаваў ЕЗ. Размова аб тых мігрантах, якія спрабуюць трапіць у ЕЗ у абыход памежных пераходаў.

З пачатку міграцыйнага крызісу (з вясны 2021 года) гэта 19-ы такі выпадак і 18-ы – з пачатку года. З пачатку 2024 года краіны ЕЗ спынілі 96 спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі.
Нагадаем, міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўразвяза, таму што з-за санкцый “у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл”.
Для барацьбы з плынямі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча вырашылі будаваць платы на мяжы з Беларуссю.