Паводле польскіх Узброеных сіл, неапазнаны аб’ект, які зафіксавалі як мінімум тры радыёлакацыйныя станцыі, заляцеў на тэрыторыю Польшчы прыкладна на 25 кіламетраў і знік. Яго дагэтуль шукаюць, – заявіў аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы генерал Кліш.

26 жніўня Расея правяла адзін з самых масавых ракетных абстрэлаў Украіны, пацярпелі 15 абласцей. Ёсць ахвяры сярод цывільных і разбурэнні крытычнай грамадзянскай інфраструктуры Украіны.






