Рака Дзясна – адна з самых вялікіх ва Украіне і адна з самых чыстых у Еўропе. 60% вады, якую п’юць кіяўляне – дзяснянская. Астатняе забеспячэнне – вада з Дняпра і артэзіянскіх свідравін. Дзясна апетая ўкраінскімі класікамі. А з пачаткам поўнамаштабнай вайны яшчэ і змучана ворагамі. Падчас актыўных баявых дзеянняў у Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях акупанты шматкроць бамбілі над ёй масты. Цяжка ўявіць, колькі асколкаў і мін захоўвае яе вада.
фота: facebook.com/dargua
Але Дзясна – не толькі ўкраінская рака: яна таксама працякае ў Курскай і Белгародскай абласцях. І ворагі гэтым скарысталіся. Не непасрэдна, а апасродкавана, праз самы буйны яе прыток – Сейм, у які з тэрыторыі Курскай вобласці былі скінутыя атрутныя рэчывы. У Сейме на Чарнігаўшчыне вада зрабілася чорнага колеру, з’явіўся пах гнілі і аміяку, пачалася масавая гібель рыбы і баброў. Мясцовыя жыхары збіралі сотні кілаграмаў мёртвай рыбы і жывёл і звозілі на жывёламагільнік. З Сейма атручаная вада патрапіла ў Дзясну. Эколагі разлічылі прыблізную дату, калі яна дойдзе да Чарнігава, і 1-га верасня закрылі ўсе месцы адпачынку ўздоўж берага ракі. Тройчы на дзень ваду бралі на аналіз, а 9-га верасня дзяснянская вада ў Чарнігаве счарнела. Цяпер у горадзе адчуваецца смурод ад вады. На сённяшні дзень у вобласці было сабрана 12 тон мёртвай рыбы.
Нелюдзі робяць генацыд і экацыд.
Ліза Ахроменка