Ізраільская паліцыя паведамляе аб тэракце на цэнтральнай аўтобуснай станцыі ў Беэр-Шэве.
“Тэрарыст быў абясшкоджаны на месцы, на месцы прысутнічаюць супрацоўнікі паліцыі Паўднёвай акругі для расследавання здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.Медыкі аказалі дапамогу 11 пацярпелым у Беэр-Шэве. 25-гадовая жанчына памерла ад атрыманых ран, піша The Times of Israel.

Сярод пацярпелых, дастаўленых у шпіталь, – жанчына 20 гадоў у стане сярэдняй цяжкасці і чацвёра мужчын 20 гадоў у стане сярэдняй цяжкасці, усе яны атрымалі агнястрэльныя раненні. Яшчэ пяцёра знаходзяцца ў здавальняючым стане, яны пацярпелі ад аскепкаў шкла ці атрымалі тупыя траўмы. Нагадаем, 7 чалавек загінулі і яшчэ 16 атрымалі раненні ў выніку тэракту 1 кастрычніка ў Ізраілі. Адзін з тэрарыстаў быў забіты на месцы злачынства, другі атрымаў сур’ёзныя раненні.