BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Невядомыя апаганілі будынак беларускай крамы Kropka ў Вільні

На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні гэтай ноччу невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разбілі шыбы, піша «Новая газета. Балтия».

Гэтую краму ў цэнтры Вільні ў канцы траўня адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.

Здымкі: чытач «Новой газеты. Балтия»

Беларускае Радыё Рацыя