На Падляшшы, як і ва ўсёй Польшчы, бягучая вясна аказалася анамальна цёплай, але наперадзе рэзкае пахаладанне з дажджамі і мокрым снегам.

Кліматолаг, эксперт Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак зазначае, што такія анамаліі могуць паўплываць на прыроду і сельскую гаспадарку:
– Клімат змяняецца, таму і надвор’е трохі нетрадыцыйна сакавіцкае. Бо для нашага кліматчнага пояса мы ўжо прызвычаіліся, што такое цяпло +16, +20 градусаў – гэта ўжо дзесьці ў другой палове траўня. Гэта будзе вельмі моцна адбівацца як на стане экалагічных сістэм, так і на гаспадарчай дзейнасці чалавека. І гэта ўжо назіраецца. І ў рэках Польшчы, на частцы тэрыторыі Беларусі назіраецца больш нізкі ўзровень вады ў рэках. Грунтовыя і падземныя воды таксама змяншаюць свой аб’ём.
Паводле Шумака, пачатак сакавіка аказаўся вельмі цёплым, асабліва ў Сувалкскім краі, дзе адхіленне ад сярэдніх значэнняў склала больш за 6 градусаў. Цяпло, асабліва ў пачатку сакавіка, паскарае раставанне снегу і парушае звычайныя кліматычныя цыклы, што ў будучыні можа прывесці да праблем з воднымі рэсурсамі і экасістэмамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя






