BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нядзельная акцыя салідарнасці ў Варшаве

15 лютага беларусы Варшавы чарговы раз выйшлі, нягледзячы на халоднае надвор´е, на акцыю.

Акцыя салідарнасці беларусаў у Варшаве.

Галоўнай яе тэмай было асуджэнне афганскай вайны, якая пачалася 15 лютага 1979 года ўводам савецкіх войскаў, а таксама асуджэнне вайны ва Украіне, агрэсіі і забойстваў, што здзяйсняюць крыважэрныя рэжымы Пуціна і Лукашэнкі.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Васіль Плешкуноў:

– У афганскай вайне прынялі ўдзел 30 тысяч беларусаў. Шмат хто там загінуў, шмат хто прыйшоў інвалідамі. І тыя, хто лічаць сябе сапраўднымі беларусамі, яны не хочуць нават і ўзгадваць пра гэтую вайну.

Лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык нагадаў Лукашэнку пра тое, што савецкія войскі запрасіў кіраўнік тагачаснага Афганістана Амін, якога ж і забілі савецкія спеслужбы. Таксама Сіўчык звярнуў увагу на апошнія заявы Масквы:

– Заявы з Масквы пайшлі з 9 лютага са службы знешняй разведкі, што быццам бы Захад робіць рэвалюцыю ў Беларусі. І Масква такім чынам збіраецца праводзіць нейкія дзеянні, каб гэтаму супрацьстаяць. Гэта абсалютная небяспека для Беларусі.

На акцыі прысутнічаў прадстаўнік альтэрнатыўнага ўраду Татарстана Рафіс Кашапаў, які выказаў словы салідарнасці з Беларуссю і Украінай, а таксама выказаўся пра тое, што яны са свайго боку ўсё робяць, каб зрынуць пуцінскі рэжым, у тым ліку і лукашэнкаўскі.

Акцыя салідарнасці беларусаў у Варшаве.

Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам для памяці і гісторыі.

Цалкам матэрыял:

Аляксандр Сахарук
Аляксандр Сахарук
Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык
Васіль Плешкуноў - арганізатар акцыі.
Васіль Плешкуноў – арганізатар акцыі.
Браты Кашапавы Рафіс і Нафіс.
Браты Кашапавы Рафіс і Нафіс.

Беларускае Радыё Рацыя