BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нядзельная акцыя ў Варшаве

1 лютага, нягледзячы на мароз, беларусы выйшлі на сваю традыцыйную гадзінную акцыю ў цэнтры Варшавы. Яна была прысвечана пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе і паўстанню магіляўчан у 1661 годзе.

Вячаслаў Сіўчык

Не забылі выступоўцы і сваіх герояў, якія пакутуюць у вязніцах дыктатара Лукашэнкі.

Кажа арганізатар акцыі, сябра грамадскіх аб´яднанняў «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– Дзве вялікія даты, якія мы адзначаем: першая, гэта паўстанне Кастуся Каліноўскага, якое адбылося ў Беларусі, на жаль, пацярпела паразу; і другое, 1 лютага ў Магілёве пачалося паўстанне, на якім, паводле гісторыкаў, гараджане знішчылі 7 тысяч маскавітаў. Покліч «Пара!» – гэта тое, што памятаюць шмат магіляўчан.

Усіх удзельнікаў акцыі аб´яднала выказванне Кастуся Каліноўскага з-пад шыбеніцы: «Народзе, толькі тады зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе». Акцыя завяршылася агульным здымкам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя