BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Няма ніякіх планаў на мірнае жыццё”

Няма ніякіх планаў на мірнае жыццё, бо не верыцца ў тое, што вайна ў бліжэйшыя тыдні ці месяцы будзе завершаная. Пра гэта распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц, якая ў часе ваенных дзеянняў жыве ва Украіне. Яна адзначыла, што незалежна ад таго, ідуць перамовы, ці не, расейскія атакі украінскай тэрыторыі не спыняюцца ні на хвіліну:

– У нас прагучала сірэна, ляцяць шахеды, ляцяць самалёты, магчыма будуць атакаваць кіруемымі авіябомбамі. То бок, на момант выступу прэзідэнта Расеі, або выступу прэзідэнта ЗША пра тое, што будзе нейкае перамір’е, ці хаця б пра тое, што будзе 30 дзён цішыні, у гэты самы момант адбываліся бамбёжкі.

Фота: rbc.ua

За апошнія суткі расейцы далей прасоўваюцца на Сумшчыне, дроны атакуюць Харкаўскую вобласць, ажыццяўляецца атака на жылую зону ў Херсоне. А Запарожжа засталося без святла і водазабеспячэння з-за расейскага абстэлу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя