У суботу, 17 траўня, ініцыятыва «Актыўнымі Быць Файна» запрашае на Ноч музеяў у Беластоку. Збор — перад галоўным уваходам у Оперу (ul. Odeska 1) у 15.00.

Праграма такая:
15:00 Пікнік АБФ на даху Оперы Калі надвор’е будзе спрыяльным, паднімецеся на аглядную пляцоўку оперы. Бярыце канапкі, фрукты і пледзікі.
17:00 — Візіт у Оперу і Філармонію Падляскую, агляд дзвюх выстаў: «Oblicza muzyki» — юбілейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі і людзям оперы; Касцюмы з мюзікла «Vesper» — унікальная магчымасць убачыць сцэнічныя строі з вядомага мюзікла.
19:00 — Музей Людвіка Заменгофа Паглыбіцеся ў свет эсперанта і культурнай разнастайнасці.
20:30 — Музей гісторыі медыцыны і фармацыі Размешчаны ў падвалах Палаца Браніцкіх, музей прапануе погляд на гісторыю медыцыны і фармацыі ў рэгіёне.
22:00 — Галерэя імя Слендзінскіх (пл. Касцюшкі 4)
Завершыце вечар у мастацкай атмасферы з выставай «Zwierzyniec w sztuce» і канцэртам Кацярыны Вадонасавай (у 23.00) у галерэі імя Слендзінскіх.

У канцэрце таксама бяруць удзел:
Ганна Ляпяшкевіч — беларускія цымбалы;
Ігар Палынскі — гітара;
Стафанія Ваданосава — скрыпка, вакал.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.
Арганізатары