29 кастрычніка | Беласток У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД расстраляў больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі і мастацтва. Пасля адкрыцця ў 1988 годзе масавых пахаванняў у Курапатах 29 кастрычніка штогод ладзіцца «Ноч расстраляных паэтаў» — чытанне іх вершаў і запальванне свечак у памяць пра забітых. (https://nochpaetau.com/) Сёння, як і тады, мы памятаем і гаворым пра праўду. Іх забілі, але не змусілі маўчаць.

Тады — кулі.
Сёння — турмы, выгнанне і цішыня.
Але іх слова ўсё яшчэ жыве.
І мы таксама.
Мы вяртаем іх голас, каб яны зноў гучалі.
⸻
Праграма акцый: 17:00 — Паэтычная акцыя каля кансулята РБ.
skwer Wolnej Białorusi, 1
(https://maps.app.goo.gl/hWJa3JSXwARBJEot6?g_st=ipc)
18:30 — спектакль «Бежанцы 1915» (https://facebook.com/events/s/spektakl-biezency-1915-%D0%B1%D0%B5%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B/1182876423685743/) |
BY Teatr (https://www.facebook.com/share/1ACxYhi4HG/?mibextid=wwXIfr)
Muzeum Pamięci Sybiru (https://maps.app.goo.gl/fALNmzXRU5eaAM9n8?g_st=ipc)
Квіткі — [па спасылцы] (https://bilety.sybir.bialystok.pl/rezerwacja/termin.html?idl=0&idg=0&idw=41&d=3)
Арганізатары Ночы (не)расстраляных паэтаў у Беластоку






