BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ноч (не)расстраляных паэтаў” у Варшаве

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі правядуць сустрэчу “Ноч (не)расстраляных паэтаў”.

Вядучымі падзеі стануць “вольны купалавец”, акцёр Ігар Сігоў, а таксама паэтка і драматургіня Дзіяна Балыка. Яна распавяла, што на імпрэзе пагавораць не толькі пра гісторыю, але і пра сучаснасць.

– Кожны год мы ўспамінаем імёны гэтых паэтаў, але, безумоўна, у Беларусі засталіся і не расстраляныя паэты. І вось наша імпрэза будзе прысвечана і ўшанаванню памяці расстраляных паэтаў, але і таму, што мы нагадаем, што мы жывыя, беларусы, і ўсіх не расстраляюць. І нават калі нас затопчуць у зямлю, мы прарасцем.

Другая частка сустрэчы – вольны мікрафон. Падчас яе любы ахвочы зможа выйсці на сцэну і прачытаць свае вершы пра Беларусь, любоў, каханне, волю.
Імпрэза пройдзе ў сераду, 29 кастрычніка. Пачатак у 20:00. Уваход вольны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя