У нядзелю, 29 снежня, Беларускі хрысціянскі збор і тэатр лялек «Батлейка+» запрашаюць разам святкаваць раство.

Дата і час: 29 снежня ў 16.00. Месца: Puławska, 114, Макотув, Варшава.
Прыходзьце:
- паглядзець гісторыю, якая змяніла свет, у выкананні галоўнага батлейшчыка Вольнай Беларусі Аляксандра Ждановіча/Маляваныча і яго вучняў,
- пагуляць у гульні і стварыць уласнаручна падарунак на свята,
- заспяваць разам традыцыйныя калядныя спевы па-беларуску,
- патанчыць па-нашаму,
- набыць на святочным кірмашы што-небудзь прыгожае ці смачнае,
- паразмаўляць за кубкам гарбаты з новымі знаёмымі ці добрымі прыяцелямі,
- атрымаць падаруначак на памяць.
Уваход вольны без узроставых абмежаванняў.
Арганізатары






