Ноччу ў Гомельскім і Мазырскім раёнамі былі выбухі. Імаверна, збілі шахеды. Выбухам папярэднічаў пачатак масіраванай атака расейскімі ўдарнымі БПЛА тэрыторыі Украіны, піша выданне «Флагшток».

На поўдні Мазырскага раёна выбух зафіксаваны прыкладна ў 02:07 па беларускім часе.
Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», прыкладна ў 01:54 БПЛА перасёк мяжу Беларусі і ляцеў у напрамку Нароўлі.
Сігнал ад беспілотніка быў страчаны недалёка ад пасёлка Барбароў, што ў васьмі кіламетраў ад Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
У Гомелі было чуваць два моцныя глухія выбухі з інтэрвалам 15-20 секунд у 03:26. На поўдзень ад Гомеля зафіксавана прымяненне сіл СПА па беспілотніках.
Прымяненне авіяцыі беларускім бокам не фіксавалася.
Беларускае Радыё Рацыя






