BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая анкалагічная паліклініка з’явіцца ў Беластоку ў 2028 годзе

У Беластоку пры вуліцы Аградовай (Садовай) 23 будзе створана Спецыялізаваная анкалагічная паліклініка, якая стане часткай Беластоцкага анкалагічнага цэнтра імя Марыі Склодаўскай-Кюры.

Як падкрэсліла дырэктарка БАЦ Магдалена Баркоўска, стварэнне новай паліклінікі — гэта адказ на патрэбы як медперсаналу, так і вялікай колькасці пацыентаў:

Як адзначыў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым, БАЦ з’яўляецца адным з лепшых анкалагічных цэнтраў у Польшчы, дзе чарга да анколага ўсяго 8 дзён — адна з найкарацейшых у краіне. Інвестыцыя ў новы будынак фінансуецца з Фондаў Еўрапейскага Звяза (43,5 млн зл) і дзяржаўнага бюджэту (6 млн зл).

Беларускае Радыё Рацыя