BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая ветэранская арганізацыя ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага заснаваў грамадскую арганізацыю “Каліноўцы”, якая будзе абараняць інтарэсы ветэранаў, аказваць ім юрыдычную дапамогу і садзейнічаць у легалізацыі.

Фота: полк імя Кастуся Каліноўскага

Старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў адзначае, што гэтая ініцыятыва «створаная ў патрэбны момант і адкрывае магчымасці для сумеснай падтрымкі ветэранаў»:

– Для ветэранскага руху было б цікава, калі б яны камунікавалі з ужо існуючымі групамі, і з людзьмі з іншых падраздзяленняў, напрыклад, калі нехта служыць у «Волкі да Вінчы» і захацеў бы пайсці ў адcтаўку, наколькі такія людзі маглі б звяртацца ў такую арганізацыю? Але адказу на гэтае пытанне ў мяне няма. Калі яны гатовыя супрацоўнічаць і дапамагаць людзям, якія служылі не ў палку Каліноўскага, а беларусам з іншых падраздзяленняў, было б вельмі добра.

Арганізацыя “Каліноўцы” ўжо дзейнічае ва Украіне. Афіцыйным прадстаўніком абралі Яна Мельнікава, а Рада камандзіраў палка прыняла адпаведную пастанову аб заснаванні ветэранскай структуры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя