Пабачыў свет новы фотаальбом вядомага беластоцкага фатографа Ежы Раецкага, які называецца «Чатыры поры году».

«Гэты альбом — падарожжа ў часе, адбітае ў прыродзе, прасторы і чалавечай чуласці. Падляшша змяняецца з кожнай парой года, але захоўвае сваю непаўторную ідэнтычнасць,» – так пазначана ў анатацыі да альбома.
Кажа аўтар – Ежы Раецкі:
– У сваіх здымках я паказваю Бацькаўшчыну – нашу драўляную архітэктуру, нашы вёскі, нашу прыроду. Тое што было і тое, што засталося, я хачу на сваіх здымках паказаць. Мне важна захаваць гэта, бо шмат знікла таго ранейшага, але яшчэ штосьці захавалася.
Ежы Раецкі – нараджэнец Гайнаўкі, фатограф, аўтар такіх фотальбомаў, як «Кліматы Падляшша», «У Пана Бога на Падляшшы», «Легенды Падляшша» і іншых. Сваімі здымкамі ён дзеліцца ў фэйсбуку на старонцы “Кліматы Падляшша”.
Беларускае Радыё Рацыя






