Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі прызначыў віцэ-прэзідэнта Беластока Адама Мусюка на пасаду падляшскага кансерватара помнікаў.
Навопрызначаны спецыяліст запэўніў у больш шырокай адкрытасці працы кансерватараў для людзей, іх чаканняў і патрэб у рэгіёне, у тым ліку і з увагай на беларускую спадчыну. Кажа Адам Мусюк:
-Падляшша ў значнай ступені таксама і беларуская культурная спадчына, праваслаўная, а таксама і ўкраінская. І я сабе не ўяўляю, каб магло тут, у Беластоку, на Падляшшы функцыянаваць штосьці без гэтай беларускай тоеснасці ў тым ліку, адчуваю гэтую тоеснасць, бо сам маю беларускія карані.
Намеснікам Падляшскага кансерватара помнікаў быў прызначаны прафесар Караль Лапатэцкі – юрыст і гісторык з універсітэта ў Беластоку. У якасці ментара падляшскіх кансераватаў выступіць Ежы Урвановіч – прадстаўнік Падляшскага ваяводы па пытаннях аховы і папулярызацыі культурнай спадчыны.
Беларускае Радыё Рацыя