457 — такі новы суткавы рэкорд колькасці спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі з пачатку міграцыйнага крызісу, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак памежных службаў.
Рэкорд быў зафіксаваны 10 красавіка (папярэдні рэкорд — 305 спробаў — зафіксавалі 4 красавіка). На наступны дзень спробаў перасячы беларуска-польскую мяжу было ўтрая менш — 156.
Польская памежная служба зазначае, што мігранты кідалі ў патрулі галіны і камяні, распылялі газ. Адзін супрацоўнік паранены. Затрымалі 6 падазраваных у дапамозе мігрантам. Чатыром мігрантам спатрэбілася медыцынская дапамога
За 11 дзён красавіка польскія памежнікі зафіксавалі 2 673 спробы нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі. Гэта на 13% больш, чым за ўвесь красавік 2023 году.
На Польшчу прыпадае 84% міграцыйнага ціску, на Латвію — 14% на Літву — 2%.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕЗ працягваецца з вясны 2021 году.