Што другую суботу месяца – з такой перыядычнасцю цяпер сустракаюцца ў Латвіі ў межах курсаў “Мова-Нанова”.
Далучыцца да вывучэння роднай мовы можна на любым з этапаў. Адукацыйныя сустрэчы маюць мэту аб’ядноўваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары і ствараць прастору для камунікацый, – адзначыў адзін з арганізатараў спадар Алег:
– Працягваем у тым самым фармаце як і было – раз на два тыдні, па суботах. У цэнтры Рыгі, у старым горадзе, а другой гадзіне збіраемся. Гэта не нейкія класічныя курсы, гэта больш нагадвае размоўны клуб. Мы спачатку вывучаем граматыку, даём нейкі базавы слоўнік, а потым усе дзеляцца сваім досведам.
– На курсах Мова-Нанова не абавязкова праяўляць актыўны ўдзел ці выказвацца на кожную тэму, часамі дастаткова прыйсці і проста паслухаць родную мову, – дадаў суразмоўца.
Сёння, 24 лютага, на курсах “Мова Нанова” з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы пісалі дыктоўку. Гэтым разам яна прысвечана 100-годдзю са дня нараджэння Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменніка.
На занятках акрамя дыктоўкі прыгадалі біяграфію пісьменніка і яго самыя вядомыя творы.
У якасці тэксту для напісання дыктоўкі абралі даволі цікавы невялічкі твор. Спачатку, у якасці дыктоўкі, напісалі ўрывак, а пасля ўсе разам дачытвалі твор і абмяркоўвалі яго.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя