Міністр унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч заявіў, што не бачыць неабходнасці ў закрыцці пунктаў пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» на мяжы з Беларуссю.

Новы міністр удакладніў, што гэтыя пункты пропуску немагчыма закрыць праз міжнародныя абавязанні. «Важна разумець, што пункты пропуску, што засталіся дзейныя, выконваюць і міжнародныя функцыі. Транзыт ажыццяўляецца не толькі ў Беларусь ці Расею, але і далей», — патлумачыў ён.
Летась у жніўні ўрад Літвы ўхваліў рашэнне аб закрыцьці чатырох з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, а таксама забараніў пропуск пешаходаў і раварыстаў праз дзейныя пункты пропуску ў Медніках і Салечніках.






