Новы ўсплёск спроб прарыву беларуска-польскай мяжы: каля 700 выпадкаў за выходныя. За перыяд з 12 па 14 красавіка польская Памежная ахова зафіксавала 669 спроб нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

Акрамя таго, польскі бок паведаміў, што дзевяці мігрантам спатрэбілася першая медыцынская дапамога.
Апошнім часам усё менш чуваць пра так званыя «штурмы мяжы», але яны працягваюцца. Пра поўнавартасны крызіс, як раней, ніхто не заяўляе, але ўлады Латвіі, Польшчы і Літвы раней неаднаразова засцерагалі грамадства наконт таго, што спакой на мяжы нельга лічыць фактам і спробы нелегальнага перасячэння мяжы будуць працягвацца.
Беларускае Радыё Рацыя