Падляшскае ваяводства запускае праграму грантаў на ахову прыроды ў рамках стратэгічнага праекта “Ахова і аднаўленне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці і функцый экасістэм”, які фінансуецца ЕЗ.

Кажа віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Веслава Бурнас:
-Нашымі партнёрамі з’яўляюцца тры паркі, Беластоцкая Палітэхніка і Беластоцкі ўніверсітэт. Важна захоўваць нашае навакольнае асяроддзе і распрацоўваць метады, як яго захаваць на будучыню.
Да размеркавання выдзелены 3 мільёны злотых, якія пойдуць на развіццё зялёнай інфраструктуры, стварэнне паркаў-«кішэняў», батанічных і дажджавых садоў, а таксама цэнтраў рэабілітацыі мясцовых жывёл. Кажа дырэктар Дэпартамента аховы навакольнага асяроддзя Януш Бобік:
-Сродкі пойдуць на зялёную інфраструктуру, на стварэнне новых формаў аховы прыроды, на батанічныя сады, на рэабілітацыю жывёл.
Падаць заяўку могуць мясцовыя ўлады, універсітэты, навуковыя ўстановы, грамадскія арганізацыі і іншыя структуры, якія дзейнічаюць на карысць грамадства. Падача заявак пачнецца 2 лютага і завершыцца 31 сакавіка.
Падрабязнасці тут: podlaskie.eu.
Беларускае Радыё Рацыя






