BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя офісы дэпутатаў у Беластоку: гучаць пытанні буфернай зоны і ўсходняга шчыта

Дэпутаты Сейма Аліцыя Ляпкоўская-Голаш з Ломжы і Яцэк Нядзведскі з Сувалак займелі свае дэпутацкія офісы ў Беластоку. Яны размешчаны ў будынку штаба Падляшскай “Грамадзянскай платформы” па адрасе вул. Мальмеда, 10.

Як адзначыў дэпутат Сейма і кіраўнік падляшскіх структур “Грамадзянскай платформы” Кшыштаф Трускаляскі, офісы адкрыты не толькі для вырашэння стандартных пытанняў выбаршчыкаў:

– Цэлы час звяртаюцца да нас жыхары Беластоку, што калісьці хтосьці з іх гандляваў з Беларуссю, калі граніца была адкрытай. Тут існуе пэўная несправядлівасць. Калі ў Люблінскім ваяводстве два памежныя пераходы адкрытыя, а ў Падляшскім ваяводстве ніводны пераход не адкрыты. Размаўлялі пра гэта з міністрамі, але пакуль ніякіх вынікаў.

Дэпутат Яцэк Нядзведскі дадаў, што хаця ён у асноўным праводзіць кансультацыі ў Сувалках, адкрыты да сустрэч і ў Беластоку, асабліва калі размова ідзе аб прыгранічных пытаннях:

– Да мяне часта звяртаюцца людзі з пытаннямі на тэму Сувалкаўскай зоны. Там людзі баяцца, не ведаюць, што будзе далей, будзе размешчана наша войска. Там праблема з граніцай з Беларуссю. Недалёка граніца з Расеяй.

Графікі прыёму дэпутатамі жыхароў Беластока будуць даступныя на сайце “Грамадзянскай платформы”, а таксама на інфармацыйных рэсурсах Падляшскай штаб-кватэры. Па словах Трускаляскага, у планах – стварэнне дэпутацкіх офісаў ва ўсіх паветах ваяводства, каб кожны жыхар мог лёгка атрымаць дапамогу і кансультацыю па актуальных пытаннях.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя