BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя ўлады Гайнаўшчыны і Бельшчыны

Ранейшы бургамістр Яраслаў Бароўскі перадае сімвалічны ключ у Бельску новаму бургамістру Пятру Вавульскаму

7 траўня ў Бельску прайшла першая сесія паседжання новаабранай гарадской рады. На ёй быў абраны старшыня, якім стаў былы бургамістр Яраслаў Бароўскі з “Бельскай кааліцыі”.

У тайным галасаванні Яраслаў Бароўскі атрымаў 11 галасоў, яго суперніка – Томаша Грынявіцкага падтрымала 10 чалавек.

Намеснікамі старшыні абраныя два чалавекі – Пётр Даніла і Кшыштаф Грыгарук.

У Бельскім павеце на пасаду старасты павятовыя радныя чарговы раз пераабралі Славаміра Снарскага. У тайным галасаванні ён атрымаў 12 галасоў падтрымкі з 17. Віцэ-старастам таксама пераабраны Пётр Бошка з “Бельскай каліцыі”.

Агата Міхалоўска з ПіСу абраная старшынёй Рады павету.

У Гайнаўцы-горадзе новым бургамістрам быў абраны Ірэніюш Кендысь. На першай сесіі гарадской рады абраны яе старшыня – Марцін Болтрык з аднайменнага выбарчага камітэту. За яго прагаласавала 14 радных. Намеснікамі старшыні сталі Эмілія Сегень і Мажэна Ціханюк з таго ж самага камітэту.

Рашэннем павятовых радных Гайнаўскім старастам быў пераабраны Андрэй Скепка, віцэ-старшынёй – Юстына Ярмоцік, чальцамі ўправы Яўген СачкоКшыштаф Петрук і Міраслаў Лук’янюк.

Ян Корч абраны старшынём Рады Гайнаўскага павета, Пётр Філімонюк – намеснікам старшыні Рады, Катажына Эльжбета Якубоўска – віцэ-старшынёй Рады.

Беларускае Радыё Рацыя