У Беластоку адкрыўся офіс дэпутата Еўрапарламента Яцэка Протаса.

Офіс адкрыты для патрэбаў жыхароў, якіх будуць кансультаваць прадстаўнікі дэпутата.
Кажа Яцэк Протас:
– Ваяводства Падляшскае мне гэтак жа блізкае як і ваяводства Вармінска-Мазурскае. Хачу скарыстаць гэтую магчымасць, каб выказаць вам рэгіянальную інфармацыю. Перадусім займаюся грамадскай палітыкай і рэгіянальнай палітыкай. Працуем над тым, каб ваяводствы і рэгіёны ўсходняй мяжы, якія гранічаць з Расеяй і Беларуссю, атрымлівалі дадатковую падтрымку. Эфектам гэтых захадаў сталі сродкі на ўзмацненне граніцы з Беларуссю і Расеяй – дадаткова 52 мільёны на ўмацаванне гэтай граніцы.
У адкрыцці офіса таксама прынялі удзел Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым. Офіс дэпутата Еўрапарламента Яцэка Протаса працуе на вуліцы Мальмеда, 10 у будынку Управы Падляшскага краявога праўлення ПА РП (PO RP).
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






