У вёсцы Орля ўжо прайшлі два насычаныя дні фестывалю яўрэйскай культуры „Mimo wszystko SZALOM!”.

За гэты час наведвальнікі змаглі паглыбіцца ў сувязі паміж будызмам і юдаізмам, даведацца больш пра яўрэйскія святы і традыцыі, наведаць тры мастацкія выставы — дзве з іх былі прадстаўлены пад адкрытым небам, а трэцяя размешчана ў бабінцу гістарычнай сінагогі. Завяршэнне фестывалю абяцае быць не менш насычаным.
Кажа арганізатар падзеі, захавальнік сінагогі і солтыс Орлі Марэк Хмялеўскі:
– Будзем глядзець кіно, таксама адбудуцца майстар-класы яўрэйскай выцінанкі. І канцэрт таксама адбудзецца. Заспяваюць, затанцуюць. І прыедуць нашыя сябры з Беларусі. У іх там таксама будзе свая праграма.
Фестываль «Mimo wszystko SZALOM!» адбываецца пры падтрымцы Фонду EFC у межах Грамадзянскага фонду імя Людвікі і Генрыка Вуйцаў, Урада гміны Орля, Гарадскога прадпрыемства цеплаэнергетыкі і Камунальнага прадпрыемства ў Бельску-Падляшскім, а таксама дзякуючы падтрымцы прыватных спонсараў.
























Беларускае Радыё Рацыя






