BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ozeon” – гэта значыць уключыць аднаўляльныя крыніцы энергіі

У 2012 годзе ў Беластоку паўстаў Фонд Цэнтра падтрымкі экалогіі, які пачаў займацца пытаннямі экалагічнага выхавання, а таксама пашырэннем і папулярызацыяй сучасных тэхналогій і прадуктаў. З 2016 года Фонд пачаў выдаваць свой часопіс, які атрымаў назву Ozeon.

Напрыканцы жніўня выходзіць чарговы нумар перыёдыка.

Кажа старшыня Фонду і галоўны рэдактар часопіса Кшыштаф Ставніцкі:

– У 2016 годзе паставілі мы перад сабой досыць няпростае заданне, каб выдаваць часопіс на тэму экалогіі і бізнесу ў традыцыйнай папяровай форме. Калі казаць пра назву часопіса, то на пачатку мы планавалі пісаць галоўным чынам пра аднаўляльныя крыніцы энергіі. І таму паўстала такая назва Ozeon. OZE – гэта скарочана odnawialne zrodla energii, а ON – гэта ўключыць аднаўляльныя крыніцы энергіі.

У кожным нумары часопіса Ozeon друкуецца вялікае інтэрв’ю з мастакамі. Не стаў выключэннем і новы нумар. У ім надрукавана размова з беларускай мастачкай Таццянай Козік, якая зараз жыве ў Беластоку. Нумар багата ілюстраваны фотаздымкамі яе карцін і габеленаў.

Часопіс выйшаў адмыслова напярэдадні 11-га Міжнароднага кангрэсу EKOFORUM, які пройдзе з 11 па 14 верасня ў Замосці.

Цалкам матэрыял:

Мастачка Таццяна Козік і галоўны рэдактар часопіса Ozeon Кшыштаф Ставніцкі.
Мастачка Таццяна Козік і галоўны рэдактар часопіса Ozeon Кшыштаф Ставніцкі.

Беларускае Радыё Рацыя