Па дасягненні міру ва Украіне пакуль што не бачна прагрэсу. Працягваюцца перабоі з электрычнасцю, вадой і ацяпленнем.

Украінцы жывуць думкамі пра набліжэнне вясны, – распавёў грамадзянін Украіны з беларускімі каранямі Даніло Герман:
-Усе разумеюць, што Расея проста гуляецца з ЗША, нічога канкрэтнага не зрабілі. Расея проста цягне час, намагаецца штосьці змяніць кардынальна, але на фронце ўсё стабільна складана. З боку Украіны ёсць прагрэс.
Вайна ва Украіне застаецца самым маштабным канфліктам у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Яна цягнецца звыш 1400 дзён ці амаль што чатыры гады.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






