BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы прэзентавалі фільм «Сізіф з Менску»

У арт-рэзідэнцыі фонда МохнАРТэ, што месціцца ў вёсцы Махнатае на Гайнаўшчыне, прайшла прэзентацыя фільма «Сізіф з Менску» пра ўнікальнага беларускага спецыяліста ў майстэрстве літаграфіі – Дзмітрыя Малаткова.

Падчас прэзентацыі фільма «Сізіф з Менску»
Падчас прэзентацыі фільма «Сізіф з Менску»

Гаворыць яго вучаніца і адна з гераінь фільма – польская візуальная мастачка беларускага паходжання Малгажата Дмітрук:

– Дзмітрый Малаткоў быў для мяне прафесарам, майстрам, сябрам, чалавекам вельмі блізкім, якога я вельмі шанавала, любіла з ім сустракацца. Заўсёды, калі тэлефанавала яму і пыталася, ці магу прыехаць да яго папрацаваць, то ён заўсёды згаджаўся і шукаў для мяне каменьчыкі, каб на іх памаляваць.

Рэжысёр фільма «Сізіф з Менску» Вальдэмар Янда:

– Другі раз паказваем публічна  Мы захоўваем пра яго светлую памяць, таму што ён быў прафесіяналам. Ён заслугоўвае такой светлай памяці.

Таксама падчас прэзентацыі фільма «Сізіф з Менску» і дыскусіі пра яго, была прэзентаваная выстава цыкла графічных малюнкаў Малгажаты Дмітрук «Камбінат», прысвечанага паўсядзённасці менскага жыцця легендарнай майстэрні Дзмітрыя Малаткова.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя