Шэсць дзён запар, з 22 па 27 чэрвеня, Літва не фіксавала ніводнай спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта сведчыць праведзены выданнем “Позірк” аналіз сутачных даных памежнага ведамства гэтай балтыйскай дзяржавы.

Актыўнасць замежнікаў, якія імкнуцца нелегальна трапіць у Еўразвяз праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы, у гэтым месяцы перарывістая. Спробы фіксаваліся ў 11-ці з 27-і дзён чэрвеня. Агулам — 72 спробы. Гэта роўна ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд чэрвеня мінулага году.
Нагадаем, што мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.






