«Дэзынфармацыя з мэтай выклікаць грамадскі неспакой»,— так назвалі правакацыйныя лісты беларусам у польскім Агенцтве ўнутранай бяспекі.

Прэсавая служба польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) пракаментавала «Белсату» рассылку лістоў нібыта ад яе імя некалькім беларусам у Польшчы з патрабаваннем тэрмінова пакінуць краіну. «Ніводзін з выяўленых лістоў не мае прыкметаў афіцыйнага ліста, і, акрамя таго, яны змяшчаюць спасылкі на састарэлыя ці неабавязковыя правілы», — гаворыцца ў Агенцтве ўнутранай бяспекі Польшчы
У лістах, падпісаных нібыта намеснікам начальніка ABW, гаворыцца, што адрасату анулявалі ягоны дазвол на жыхарства праз ягоную незаконную дзейнасць у Польшчы і што яму трэба пакінуць краіну цягам 10 дзён, інакш яго пагражаюць прымусова выслаць у Беларусь. Абодва лісты з аднолькавым зместам,
Ведамства праінфармавала адрасатаў пра тое, што адпраўка любых лістоў наконт адміністрацыйных пастановаў, якія датычаць іншаземцаў, не ўваходзіць у кампетэнцыю агенцтва, — сказана ў каментары.






